Белорусский язык

Дата: 21 апреля 2020 в 20:12, Обновлено 21 октября 2020 в 20:42

5 клас

Тэма. Аналіз кантрольнай работы.

1. Выканаць работу над памылкамі.

2. Самастойная работа з фразеалагічным слоўнікам

3. Выпісаць 5 фразеалагізмаў са значэннем.

4. Даслаць на Вайбер.

Тэма: Кантрольны пераказ апавядальнага тэксту "Вясной у лесе"

Тэма: Фразеалагізмы

  1. Паўтарыце правіла на с.120-121.
  2. Выканайце пр. 244 (вусна), 245, 247.
  3. Дамашняе заданне:

§ 32, складзіце і запішыце тэкст 8-10 сказаў, ужыўшы 2-3 фразеалагізмы:

  1. вады ў рот набраць – маўчаць,
  2. таўчыся пад нагамі – перашкаджаць,
  3. ні свет ні зара – рана,
  4. даць дзёру – хутка ўцякаць,
  5. дрыжаць як асінавы ліст – баяцца,
  6. збіцца з панталыку – гаварыць абы-што.

Поспехаў!

 

Тэма: Фразеалагізмы

  1. Прачытайце правіла на с.120-121.
  2. Азнаёмцеся з https://www.youtube.com/watch?v=WMsRT29M4k0.
  3. Выканайце пр. 241(вусна), 242, 246.
  4. Дамашняе заданне:

§ 32, складзіце і запішыце 5 простых развітых сказаў з фразеалагізмамі (вісець на тэлефоне, на сёмым небе, вешаць лапшу на вушы, лавіць варон, абое рабое).

Поспехаў!

Тэма: Устарэлыя словы. Неалагізмы

  1. Прачытайце правіла на с.109,112, панаёмцеся з матэрыялам па дадзенай тэме па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=C4IVeQSE1gc.
  2. Выканайце пр. 220(вусна), 225(вусна), 222, 228, 230.
  3. Дамашняе заданне:

§ 29-30, складзіце і запішыце 6 простых развітых сказаў з устарэлымі словамі і неалагізмамі , падкрэсліце гэтыя словы сінтаксічна ў сказе.

Поспехаў!

Тэма. Пераклад з рускай мовы на беларускую вучэбнага тэксту

1. Пераклад пр. 167

2. Даслаць да 15.05 да 14.00

3. Поспехаў!!!

Тэма ўрока “Устарэлыя словы. Лексічнае значэнне слова”

1.Прачытаць правіла на с.81-83.

2.Азнаеміцца з урокам па дадзенай тэме па спасылцы https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=5A5mVW1ROAw

  1. Пісьмова зрабіць практыкаванне171. Складзіце і запішыце словазлучэнні. Вызначце ў кожным словазлучэнні галоўнае слова. Падкрэсліце словы, якія паказваюць адметнасць беларускай мовы.

4.Пр. 176.У мабільным тэлефоне выканайце інтэрактыўнае заданне.

5.Д/з § 22, практ. 175 пісьмова

6.Пісьмовыя адказы сфатаграфаваць і выслаць.Поспехаў!

Тэма:. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных.

1. Прачытайце пр. 158 і вызначце адрозненні паміж слупкамі слоў.

2. Ст. 75 пазнаёмцеся з правілам.

3. Вусна пр.160. Адзначце, якое слова прапушчана.

4. Запішыце пр.162 у сшытак.

5. Дамашняя работа. Пр. 167

6. Даслаць работы да 07. 05.2020. Поспехаў у выкананні!

Тэма: Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку

Мэты: атрымаць уяўленне пра агульнаўжывальную лексіку і словы абмежаванага ўжытку.

  1. Пазнаёміцца з правідам на с. 73
  2. Вусна выканаць прак. 155, 156 (з ужываннем пунктаў правіла)
  3. Дамашняе заданне  С. 72, пр.157
  4. Выканаць да 05.05 і даслаць на Вайбер

6 клас

<meta charset="utf-8" />

 

Тэма : Пытальныя і адносныя займеннікі

Ведаць азначэнні пытальных і адносных займеннікаў.

Умець знаходзіць у тэксце пытальныя і адносныя займеннікі

Д/ З : параграф 53 ( с. 215 – 218), пр. 379 - 384

Тэма : Указальныя і азначальныя займеннікі

Ведаць азначэнні ўказальных і азначальных займеннікаў

Умець знаходзіць ў тэкстах указальныя і азначальныя займеннікі

Д/З : параграф 53 ( с. 208 – 214) , пр. 362 – 377

Тэма : Зваротны займеннік сябе. Прыналежныя займеннікі

Ведаць азначэнні зваротнага займенніка і прыналежных.

Умець знаходзіць у тэкстах прыналежныя займеннікі і зваротны

Д / З : параграф 53 ( с.204 – 207), пр. 354 – 361

Тэма: Займеннік як часціна мовы. Пачатковая форма. Разрады займеннікаў па значэнні

1. Прачытайце правіла на с. 191-193

Азнаеміцца з урокам па дадзенай тэме па спасылцы https://yandex.by/video/preview?

2. Выканайце пр. 335, 336.

3. Дамашняе заданне:

§ 50, складзіце і запішыце 8 сказаў з займеннікамі, сінтаксічна падкрэсліце іх.

Поспехаў!

Адказы прысылайце на VIBER

Тэма: Скланенне, ужыванне і правапіс парадкавых лічэбнікаў

https://yandex.by/video/preview?

  1. Прачытайце правіла на с. 175-176.
  2. Выканайце пр. 308, 311 (вусна).
  3. 6. Выканайце пр. 309, 310 (па ўмове).
  4. 9. Дамашняе заданне:

§ 47, пр. 314

7 клас

Тэма ўрока " Часціцы не, ні, іх адрозненне "

1. Прачытаць і зразумець тэарэтычны матэрыял на с. 224, 225, 226.

2.  Разгледзець практ. 336, 338, 341(гэта правілы!)

3. Пісьмова выканаць практ. 333, 337.

    Практ. 334 (па жаданні),звязана з правілам на с. 226, 225 (часціца НІ).

Дамашняе заданне: §46, практ.340 (па ўмове).

Тэма ўрока " Правапіс часціц. Марфалагічны разбор "

1. Праверце сябе!!!

План практ.317 склалі?!

Разрады (групы) часціц па значэнні запомнілі?!

Практ 326 зрабілі?!

2. Уважліва прачытаць матэрыял правіла на с. 220-221 і запомніць(!!!) яго.

3. Выканаць практ. 328 пісьмова па ўмове.

4. Пазнаёміцца з парадкам марф. разбору часціцы  (с.222).

5. Выканаць практ. 329, вусна і пісьмова, згодна з ўмовай.

Дамашняе заданне: §45, практ.331, вусна, марф. разбор 5-і часціц пісьмова.

Тэма “Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя разрады часціц (азнаямленне)”

  1. Прагледзець відэаролік https://www.youtube.com/watch?v=UxqrG-kJqUk
  2. Пазнаёміцца з матэрыялам параграфаў 43, 44
  3. Выканаць практыкаванні 309 (вусна), 314 (вусна) 311 (1-3 сказы), 320, 321 (вусна)
  4. Выканаць практыкаванне 311 (4-7 сказы) і тэставыя заданні па тэме “Злучнік”, размешчаныя ніжэй (дадзеная работа будзе заліча як тэматычны кантроль), фотаздымак пісьмова выкананых заданняў даслаць на schools.by або olsynchik@mail.ru да 20.00 13.05

Злучнік

  1. Адзначце падпарадкавальны злучнік.

А) але             б) не то-не то            в) што

  1. Выберыце правільны адказ і закончыце фармулёўку:

Паводле складу злучнікі падзяляюцца на…

А) простыя і састаўныя

Б) злучальныя і падпарадкавальныя

В) адзіночныя, паўторныя і парныя

  1. Адзначце сказ, у якім злучнік звязвае часткі складанага сказа.

А) Не любіць жыццё аднастайнасці, а прагне штодня навізны.

Б) Патрэбна штодзённая людзям руплівасць і песні, каб лашчыла сонца і слых.

В) Будаўнічы атрад не толькі адрамантаваў школу, але і пабудаваў майстэрню.

  1. Адзначце сказ, у якім падпарадкавальны злучнік афармляе часавыя адносіны паміж часткамі.

А) Дзядок-ляснік няспешна растлумачыў, як лепей з пушчы выбрацца на шлях.

Б) Вяскоўцы спадзяваліся, што хутка пойдзе дождж.

В) Калі развіднела, хлапчукі адправіліся ў вёску.

  1. Адзначце сказ, у якім злучнік мае наступныя марфалагічныя прыметы: просты, адзіночны, падпарадкавальны, мэтавы.

А) З маленькай крынічкі на Уздзеншчыне пачынаецца Нёманец, каб пасля стаць бацькам Нёманам.

Б) Усё зацвіло, загаманіла, бы жыватворная іх сіла ад сну прыроду абудзіла.

В) Як хвалі шырокага мора, плывуць нашай славы гады.

  1. Вызначце, у якім сказе на месцы пропуску перад злучнікам і коска не ставіцца.

А) Праз лясы_і палеткі цягнік імчыцца ды імчыцца.

Б) Прыйшоў вясёлы красавік_і ўся зямля красой запела.

В) У жыцці маім даводзілася сеяць, і веяць_і араць, і касіць.

  1. Вызначце сказ з падпарадкавальным злучнікам (знакі прыпынку не пастаўлены).

А) Сонца ўжо даўно звярнула з поўдня але свяціла яшчэ горача.

Б) На дварэ было цёмна затое яснымі былі думкі ў чалавека.

В) Прыказкі заўсёды маюць павучальны сэнс паколькі іх стварае народная мудрасць.

  1. Адзначце, у якім сказе (за) тое пішацца разам.

А) Чаго было чапляцца (за) тое, што навек адышло, сплыло ў нябыт.

Б) Удзень свяціла сонца і нават было горача, (за) тое ноччу дацінаў холад.

В) Люблю мой край (за) тое, што ў ім часы другія, што згінула былое.

  1. Запішыце сказ, расставіўшы ўсе неабходныя знакі прыпынку.

Мова развіваецца і мы сведкі паступовых але прыкметных змен у будове асобных слоў іх правапісе і ўжыванні.

  1. Складзіце сказы з наступнымі злучнікамі.

Калі – то, хоць і – але, ці то – ці то.

Тэма “Падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне”

  1. Прагледзець фрагмент урока па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=yzEBOn3FZVI
  2. Пазнаёміцца з матэрыялам параграфа падручніка (§ 42)
  3. Выканаць практыкаванні 297 (вусна), 300
  4. Выканаць ніжэй размешчанае практыкаванне і загрузіць фотаздымак наVIBER да 20.00 07.05

Заданне. Устаўце прапушчаныя літары і расстаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце злучнікі і вызначце, якія яны паводле саставу і спосабу ўжывання.

О, гэта пружанская зямля, што ўся звініць песнямі дзе іх болей чым жаўранкаў у сінім неб_ над пружанскай раллёй! Сп_ваюць сінія роўныя ляс_ сп_ваюць сала_і ў альховых зарасцях сп_ваюць л_нотныя рэкі і сама зямля. Не варта з_іўляцца што і людзі тут сп_вучыя. Не варта з_іўляцца што нарад_іўся тут хлопчык якому су_ана было стаць гонарам нашай музычнай культуры энтузі_стам і мужн_ абаронца_ беларускай песні. Вартавым пры яе скарбніц_ стаў Рыгор Раманавіч Шырма.

Тэма: Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. (§40, с.191-193)

Злучальныя злучнікі, іх ужыванне. (§41, с.194-199)

Заданні для вывучэння тэмы:

1.Глядзі відэаўрок “Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. Злучальныя злучнікі, іх ужыванне”.

https://www.youtube.com/watch?v=f2MJ9KhEOe0&feature=emb_title 

  1. Вывучы §40 , с.191.

§41 , с.194,195.

Заданні для замацавання ведаў:

1.Выканай : Пр. 287, 290.

2.Выканай : Пр.291,292, 295.

Матэрыялы для самакантролю па тэме:

  1. Выканай трэнажор “Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі”

https://learningapps.org/1033019

Тэма: Злучнік як службовая часціна мовы. Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне. Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс

1. 1.Успомнім тэму “Прыназоўнік”:

Перакладзіце вусна на беларускую мову, назавіце прыназоўнікі:

 Вошёл в команду, забрал у товарища, у всех, выйти из комнаты, спуститься с пятого этажа, приехать из Москвы, убрать со стола, ни над кем не смеяться, думать о будущем, удался на славу, сбегала в магазин за продуктами.

2. Прачытайце правіла на с. 181, 185-186

2.1 Злучнік як служб. часц. мовы 7 клас

https://www.youtube.com/watch?v=_OlDABOdLGs&feature=youtu.be

3. Дамашняе заданне

§ 35-36, пр. 283 (заданне паводле ўмовы)

Поспехаў!

Адказы прысылайце на VIBER.

8 клас

Тэма. Кантрольная тэставая работа

1.Адзначце радкі, у якіх выразы з'яўляюцца словазлучэннямі:
1) блакітны небакрай; 2) самы цікавы; 3) сонца ўзышло; 4) няхай прыязджае; 5) некалькі слоў.
2.Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
1) больш пяці кілаграмаў; 2) дом на тры паверхі; 3) захварэць па грып;4 ) чуць сваімі вушамі;
5) сумаваць па маці.
3.Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным:
1) халодны дзснь; 2) вучыцца добра; 3) глядзець тэлевізар; 4) хатка бабра; 5) жаданне дапамагчы.
4.Адзначце неразвітыя сказы:
1) У хаце цёпла. 2) Заспявалі птушкі. 3) Вечар надышоў хутка. 4) Дзень цёплы.
5) Чалавек ціхі і спакойны.
5. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне:
1) I ўсё навокал ажыло і павесялела.
2) Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў.
3) Шумяць бярозы, груша пад паветкай .   4)Бабіна лета настала.
5) Надарылася і навалыніца з бурным, імклівым дажджом, доўгім старэчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак.
6. Адзначце радкі, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:
   1) Найлепшае сведчанне таму _ праца самога Якуба Коласа.
     2)Талент_    гэта не толькі праца, а і мужнасць.
3) На круглым маленькім лісточку ззяе бліскучая кропелька- іскрынка, ды кропелька_не вадзяная.
4) Легендарнае возера Свіцязь! Ты_беларускае мора, невялічкае, але такое ж чыстае, светлае, прыветлівае.
5) Сосны_нібы воіны наварце цішыні і адвечнага
спакою. 
7. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены:
1) У паветры было ціха.
2) Настаўнік спыніуся з вучнямі на сухім месцы ў лесе.
3) Некаторыя з пачаткоўцаў ледзь-ледзь бліснулі ў друку і неўзабаве зніклі.
4) Мне часта даволзілася бачыць Янку Купалу на розных сходах, мітынгах, пасяджэннях.
5) Ноч была халодная і цёмная.
8.Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:
1) Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары.
     2) Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой.
3) Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на гладка спілаваным пні.
4) Гукі песні смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка 
плылі за рэчку.
     5) Па вузкім травяністым беразе вузенькая сцежачка вяла да прымкнутага чоўна.
9.Вызначце від выказніка ўсказе:
Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам.
1) Просты дзеяслоўны;   2)          састаўны дзеяслоўны;     3)    састаўны іменны.
10.Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў правільнай форме:
1) Розная драбяза, накшталт мухаловак, сітавак, ляціць групкамі.
2 ) За дзесяць гадоў большасць дрэў паспяваюць вырасці і даваць плады.
3) Мінулі пяць стагоддзяў.
4) Трое байцоў стаяла пры абозе.
5) Васіль з Ганнай гаварылі, не хаваючы сваёй трывогі.
11.Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Гэта было добра вядома і без гадзінніка.
2) Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.
3) Дзень быў ясны, блакітпы.
4) Легендарнае возера Свіцязь!
5) А авёс зжалі нядаўна.
12.Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі ў першым слупку і іх відамі ў другім:
1) Пацягнула вільгаццю.                         А. Абагульнена-асабовы.
2) Дыхаю і не магу надыхацца.              Б. Назыўны.
3) Ад крадзенага не пасыцееш.              В. Няпэўна-асабовы.
4) Апоўдні падагналі аўтобус.               Г. Пэўна-асабовы.
5) Ноч.                                                     Д.Безасабовы.
13.Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены (або не выдзелены) коскамі правільна:
1) Бруіцца сярод зыбкіх тарфяных берагоў блізкая рака, ціхая, але вяртлявая.
2) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю.
3) Хадзіла ў вёскі, на хутары несла моладзі жывое слова праўды.
4 ) Юлька падкінула асколак у руках, нібы ўзважвала яго вартасці,і ціха прамовіла...
5) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска.
14.Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў:
1) На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле   — аднародныя дапаўненні.
2) Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу     — аднародныя дзейнікі.
3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая — аднародныя азначэнні.
4) Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання — аднародныя выказнікі.
5) Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... — аднародпыя выказнікі.
15. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены правільна:
1) Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню; вучоны, які, збіраючы словы, складае слоўнік; дзяды, што апавядаюць пра мінулае роднай зямлі.
2) Лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і местам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.
3) I матчыны словы, і ласка яе, і такі знаёмы дамашні пах — усё гэта вярнула Івану
адчуванне радасці жыцця.
4) У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру,
маладзіком і ў поўню, летам і зімой заўсёды прыгожы ён, наш любы край.
5) I куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя пні — усё было заплецена павуціннем.

Тэма “Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі сказа,знакі прыпынку ў іх”

1.Азнаеміцца з урокам па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=VmU4S18c0uM

2.Прачытаць правіла на с.247-248.

3.Выканаць практыкаванне 365

4.Д/з практыкаванне 366.

Тэма.Падрыхтавацца да кантрольнай тэставай работы

Тэма.Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі сказа

1. Пр. 378 вусна, паўт правілы па пунктах.

2. Пісьмова пр. 379, абапіраючыся на пр. 378 з выкананнем дадатковых заданняў.

3. Пазнаёміцца з парадкам сінтаксічнага разбору сказа з адасобленымі членамі.

4. "Праверце сябе" с.261 і выпраўце свае недахопы.

5. Пісьмова выканайце пр. 371

6. Работы дасылайце да 14.05 да 14.00

7. Поспехаў

Тэма. Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі сказа.

1. Вусна пр.361, 362.

2. Пазнаёміцца з матэрыялам на с.247

3. Пісьмова пр.365, 366

4. Поспехаў!

Тэма. Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, знакі прыпынку пры іх.

  1. Успомніце, што называецца дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам.
  2. Адшукайце дзеепрыслоўі ў пр. 349 (выпішыце іх);
  3. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыслоўі у пр. 350
  4. Азнаёмцеся з правілам на ст. 240
  5. Вывучыце правіла на ст. 242 з вызначэннем пунктаў.
  6. Выканайце пісьмова пр. 354 (1,3ск.), 355 (1,3) з пазначэннем, да якога пункта правіла адносяцца моманты ў сказах.
  7. Поспехаў у выкананнні.

Тэма: Сказы з адасобленымі акалічнасцямі, іх інтанаванне, знакі прыпынку

Мэты: асэнсаваць паняцце “адасобленая акалічнасць”; засвоіць правіла пастаноўкі знакаў прыпынку пры адасобленых акалічнасцях.

  1. Пазнаёміцца з правіламі на с.240, 241

  2. Выканаць вусна практ.352

  3. Пісьмова выканаць прак. 355

  4. Даслаць на Вайбер.   

9 клас

Тэма ўрока "Эпіграф"

1. Параграф 36, пр. 260 - вусна.

2. Пр.262 - пісьмова.

3. Падрыхтоўка да кантрольнага тэсту (знакі прыпынку ў складаных сказах).

!!! Тэст будзе даступны 19.05.2020 на працягу аднаго ўрока беларускай мовы (сачыце за раскладам).

Яго трэба рашыць у выглядзе 1) 1,2,3, запісаць рашэнне ў сшытак, сфатаграфаваць і даслаць на эл. пошту VIBER  на працягу яшчэ 15 хвілін.

Пазней тэст ацэньваацца не будзе.

Дамашняе заданне: паўтарыць параграфы 9, 11, 16-25, 27-32.

.

Тэма ўрока: "Цытаты, іх роля і афармленне"

1. Пр.251.

2. Параграф 35 + тэарэтычны матэрыял, змешчаны ў пр.254.

3. Пр.255, 256.

4. Трэніровачны дыктант з уключэннем сказаў з дыялогам ці простай мовай.

Дамашняе заданне: §35, пр.258 (заданні толькі ўверсе).

Тэма: Ускосная мова §34.

Заданні для замацавання ведаў:

Пр.251-253,разборы.

Матэрыялы для самакантролю па тэме: https://adu.by/ru/ → Электронное обучение → Электронные образовательные ресурсы → Беларуская мова → Беларуская мова 9 клас → Знакі прыпынку ў канструкцыях з чужой мовай → Знакі прыпынку ў канструкцыях з чужой мовай.

Тэма: Маналог, дыялог, ягоафармленне на пісьме §33.

Заданні для замацавання ведаў:

Пр.241 – 246, разборы.

Матэрыялы для самакантролю па тэме: https://adu.by/ru/ → Электронное обучение → Электронные образовательные ресурсы → Беларуская мова → Беларуская мова 9 клас → Знакі прыпынку ў канструкцыях з чужой мовай → Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай https://adu.by/ru/ → Электронное обучение → Электронные образовательные ресурсы → Беларуская мова → Беларуская мова 9 клас → Знакі прыпынку ў канструкцыях з чужой мовай → Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай: будова, значэнне, ужыванне.

10 клас

Тэма “Кантрольная тэставая работа”

Вышліце,калі ласка,варыянты адказаў,напрыклад,1б,в,2 г і г.д.

1. Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:

1) лясны; 2) яблычнае; 3) прыязджаць; 4) ельнік; 5) князь.

2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара э:

2) бр…кет: 2) др…ваед; 3) характ…р; 4) інт…рвал; 5) пр…зідэнт.

3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара о:

1) дэп…; 2) в…рабей; 3) Эфі…пія; 4) ф…талабараторыя; 5)

шыр…каверхі.

4. Адзначце, дэе пішацца ў:

1) паўночна-…сходні; 2) а…дыторыя; 3) Кавалѐва …ладзіслава; 4)

кансультацыйна-…рачэбны; 5) Улан-…дэ.

5. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:

1) бязрыб…е; 2) дз…як; 3) міл…ѐн; 4) клубен…чык; 5) кампан…ѐн.

6. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:

1) паўшар…е; 2) саслоў…е; 3) Дар…я; 4) фел…етон; 5)

двух…ярусны.

7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

1) ч…рнаморскі; 2) ч…рнабароды; 3) д…браякасны; 4) ст…гадовы;

5) р…знабаковы.

8. Адзначце выпадкі, калі пры змяненні назоўніка адбываецца чаргаванне

заднеязычнага са свісцячым гукам:

1) сустрэцца з (сяброўка); 2) зваліцца з (кладка); 3) бегчы па

(дарожка); 4) радавацца (адзнака); 5) ісці па (бераг).

9. Адзначце радкі, у якіх марфемная будова слоў вызначана правільна:

1) зацемна (прыстаўка + корань + суфікс + канчатак );

2) зірнуўшы ( корань + суфікс + суфікс );

3) здалѐку ( прыстаўка + корань + суфікс );

4) перададзены ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак );

5) задарожны ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак ).

10.Адзначце радкі, у якіх прыслоўі пішуцца разам:

1) саскочыць (на) хаду; 2) пазіраць (з) верху; 3) (з) верху елкі; 4) ісці

(ў) абдымку; 5) пачаць (па) асобку.

11.Адзначце лічэбнікі, напісаныя правільна:

1) пяцьдзясят трэцці; 2) тры пятых; 3) шаснаццаць; 4) у

васьмідзесяці; 5) з трымастамі.

12.Адзначце, дзе трэба ўжыць займеннік сябе:

1) Чалавек любіць самога … .

2) Іван быў упэўнены ў …. чалавек.

3) Вартавы даў пра … знаць стукам у дзверы.

4) Васіль запрасіў усіх да … .

5) Нарэшце гоман сам па … ўлѐгся.

13.Адзначце словазлучэнні, у якіх ѐсць памылкі ва ўтварэнні ці напісанні

дзеепрыметнікаў:

1) размоклыя чаравікі; 2) дагледжаная вопратка; 3) згаладаўшыяся

дзеці; 4) плачучы голас; 5) абветранныя твары.

14.Адзначце прыклады, у якіх не (ня) са словамі пішкцца разам:

1) (не) верагодны палѐт; 2) (не) высушанае своечасова жыта; 3) (не)

каторыя работнікі; 4) (не) упэўненасць у сабе; 5) (не) адхіляючыся

ад тэмы.

15. Адзначце радкі, дзе запісаны сінонімы:

1) адвага, смеласць, мужнасць;

2) адзінока, самотна, сіратліва;

3) адпачынак, перапынак, канікулы;

4) ганаровы, ганарлівы, ганарысты;

5) спрытна, увішна, жвава.

Тэма ўрока “Прыназоўнік,злучнік,часціца як службовыя часціны мовы”

1.Прачытаць правіла на с.218,221,223.

2. Выканайце практыкаванне 349,354.

3.Д/з: практыкаванне 355.

6.Зробленыя заданні высылайце на schools.by.Поспехаў!

Тэма ўрока “Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як асобыя формы дзеяслова.Прыслоўе.Разрады прыслоўяў па значэнню”

1.Прачытаць правіла на с.203,205,209.

  1. Азнаеміцца з урокам па дадзенай тэме па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=9YYLfIKyjGQ
  2. Пісьмова практыкаванне331 Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
  3. Пісьмова зрабіць практыкаванне339.

4.Д/з § 39-41, практ. 342 пісьмова

5.Пісьмовыя адказы сфатаграфаваць і выслаць ў файлаабменнік на schools.by.Поспехаў!

11 клас

Тэма “Кантрольная тэставая работа”

1. У якіх сказах на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік:

1) Восень _ гэта ростані на вечных дарогах жыцця. 2) Вясна ў гэтым годзе _

дружная і цѐплая. 3) Ноч _ хоць іголкі збірай. 4) Кароткія вы _ залатыя дзянькі бабінага лета. 4) Хлеб _ часцінка нашага жыцця.

2. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі:

1) Пацягнула вільгаццю. 2) Дыхаю і не магу надыхацца. 3) Ад крадзенага не

пасыцееш. 4) У поўдзень падагналі аўтобус. 5) Вільготная ноч.

А) Абагульнена-асабовы. Б) Назыўны. В) Няпэўна-асабовы.

Г) Пэўнаасабовы.Д) Безасабовы.

3. Адзначце сказы, у якіх правільна аформлены коскамі аднародныя члены сказа:1) Бруіцца каля берагоў рака, ціхая, але вяртлявая. 2) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над зямлѐй. 3) Хадзіла на вѐскі, на хутары несла моладзі слова праўды. 4) Прыходзілася тлумачыць, і разбірацца, і даказваць.

5) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска.

4. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Мову захоўваюць усе: сялянка, вучоны, дзяды і прадзеды.

2) Лес для мяне стаў усім – і домам, і школай, і месцам гульняў.

3) І матчыны словы, і ласка яе, і любоў – усѐ гэта вяртае адчуванне радасці. 4) У холад і ў спѐку, у дождж і ў снег, удзень і ўночы заўсѐды прыгожы наш край.

5) І куды ні зірнеш: на дрэвы,на кусты, на траву – усѐ было заплецена павуціннем.

5. У якіх сказах на месцы пропускаў трэба ставіць коскі:

1) Лес _ ты снішся мне па начах. 2

2) Птушкі і самі _ зразумела _ знайшлі б дарогу.

3) Каля сяла _ відаць _ паўднѐвая частка Пінска.

4) Жніво для Івана як свята.

5)– Эх _ ты, ластаўка! – усміхнуўся прараб.

6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя выразы аддзяляюцца коскамі:

1) Прыгожая, зграбная яна насілася па лѐдзе.

2) Але нягледзячы на сваю хапатлівасць птушкі не адставалі ад журавоў.

3) Лес тут быў пераважна бярозавы.

4) Сонечныя зайчыкі лягуць на хвалі ракі, і ветліва ўсміхнуўшыся сонца кіне свае промні на хаты.

5) Давялося ехаць стоячы.

7. Адзначце скл/злучаныя сказы, дзе правільна стаяць знакі прыпынку:

1) Хваляць салаўя за голас, а артыста бачыў далѐка не кожны.

2) Беларускія вадаѐмы спадабаліся норкам, і цяпер іх можна сустрэць у многіх раѐнах

Беларусі.

3) На прыпынках амаль ніхто не выходзіў, і ніхто не заходзіў.

4) Каля

самага берага было гразка але праз метры два дно цвярдзела.

5) Возьмеш у рукі

такі каменьчык – і пальцы фарбуюцца ў рыжы колер.

8. Адзначце скл/залежныя сказы, дзе правільна стаяць знакі прыпынку:

1) Каля вербаў, што навісалі над вадою была стаянка лодак.

2) Кідаў плесці лапці

дзед толькі вясною, калі зямля дыхала цяплом, і людзі пачыналі сеяць.

3)Валянціна моцна бразнула нажом, якім збіралася рэзаць хлеб, і аж пераступіла з нагі на нагу.

4) Мы тлумачым прысутным, што бабѐр – звер няшкодны і што корміцца ѐн толькі раслінамі.

5) Трэба ўвесь час падкладваць дровы, бо калі хоць на гадзіну пячурка астывае, то на сценах вагона адразу выступае намаразь.

9. Адзначце сказы, дзе трэба паставіць двукроп’е:

1) І шмат што перашкаджае плыні думак _ лес шуміць, шамаціць лісце.

2) Крані нагой галінку _ пырсне кропелька на бруснічнік.

3) Лаўрэн ускіне сваю стрэльбу _ сустрэне чалавека яго паляўнічае шчасце.

4) Васіль адчувае _ да густога лесу не дойдзе.

5) Пералесак скончыўся _ вакол раскінуўся прастор.

10. Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі, дзе знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) У твар патыхала халадком, а на ўзгорках паток паветра быў сухі, што проста не верылася ў пачатак восені.

2) У канавах ляжыць снег, але паводка ўжо адбушавала, пакінула азѐры у якіх адбівалася неба.

3) Стаяла пара восені, калі

асіннік шапоча пра лета, а над лугамі згасае духмянасць кветак.

4) І дзіўная рэч сам Фурсевіч так захапіўся чытаннем, што на яго твары заззяла ўсмешка.

5)Было ціха, і вакол панавалі такая яснасць і спакой, якія бываюць толькі ўвосень.

11. Адзначце сказы з простай мовай, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) “Эй вы, слухайце!” – крыкнуў Янка. – Давайце заспяваем песню.

2) “Агонь!” –крыкнуў Віктар. 3) “Ці не сын таго Пятра, што бунтаваў мне народ? – успомніў пан і залямантаваў: Узяць яго!”

4) “Заходзьце ў хату, - сказала гаспадыня. – А каня я сама распрагу”.

5) Вяз памаўчаў, а потым сказаў: “Гэта не агонь”.

12. Адзначце, колькі знакаў прыпынку трэба паставіць у прыведзеным сказе:

А дзед Талаш з яшчэ большым захапленнем расказваў далей пра падзеі апошніх дзѐн пра сваѐ бадзянне па лясах пра сваѐ спатканне з пакрыўджанымі людзьмі пра розныя эпізоды з іх жыцця і нарэшце запыніўся і гэта было цэнтральным месцам яго апавядання на здзеках польскіх акупантаў над людзьмі якія спачувалі савецкай уладзе на арышце яго сына Панаса.

1) 8 косак; 2) 10 косак; 3) 9 косак і 1 працяжнік; 4) 7 косак і 2 працяжнікі;

5) 8косак і 1 працяжнік.

13. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Паглядзіш уверх _ вачэй не адарваць _ ледзь паружавелыя цягнуцца да сонца

вяршыні сосен _ над імі вісіць жоўтае свяціла _ і бягуць шэрыя хмаркі.

1) Нічога, працяжнік, коска, коска.

2) коска, працяжнік, коска, нічога.

3) коска,двукроп’е, коска, коска.

4) працяжнік, двукроп’е, коска, нічога.

5) працяжнік,двукроп’е, коска, коска.

Тэма. Пераказ тэксту "Пазначаны знакам генія"

1. Пазнаёміцца з тэкстам.

2. Скласці план тэксту.

3. Напісаць пераказ тэксту.

4. Работы даслаць на Вайбер да 19.05 да 14.00

5. Поспехаў!!!

Падрыхтавацца да пераказу

Тэма “Сінтаксічныя прыметы сказаў з рознымі відамі сувязі частак; ужыванне, знакі прыпынку”

  1. Пазнаёміцца з матэрыялам параграфа падручніка (§ 19)
  2. Выканаць практыкаванні 192 (1-5 сказы), 194
  3. Фотаздымак пісьмова выкананага практыкавання 196 загрузіць на сайце schools.by 

                                                                           

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.